Назва вескі: ДЗЁРНАВІЧЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 35 км. на ПдУ ад Нароўлі, 50 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 218 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Аўтадарога звязвае вёску з Нароўляй.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ., памешчыцкая ўласнасць. З 1838 г. дзейнічала царква. У 1850 г. 40 двароў, 330 жыхароў. Цэнтр Дзёрнавіцкай вол., у склад якой у 1885 г. ўваходзілі 30 сяленняў з 578 дварамі. Памешчык Ю.Е. Рэвут меў у 1876 г. ў сяле і наваколлі 3685 дзес. зямлі і карчму. У 1885 г. 63 двары, 445 жыхароў, царква, смалакурня, прыстань на р. Прыпяць. Паводле перапісу 1897 г. 126 двароў, 680 жыхароў, школа граматы (з 1884), хлебазапасны магазін, карчма. У 1906 г. адкрыта земская школа, для якой у 1909 г. пабудавана памяшканне. У 1908 г. 158 двароў, 1070 жыхароў. У 1914 г. адкрыты медыцынскі пункт. З 20.8.1924 г. да 1987 г. цэнтр Дзёрнавіцкага с/с Нараўлянскага, з 25.12.1962 г. Ельскага, з 6.1.1965 г. Нараўлянскага р-на Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2. 1938) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У1926 г. створаны саўгас «Дзёрнавічы». У 1930 г. арганізаваны калгасы «Новы шлях» і «Чырвоны ўсход», працавалі 3 кузні, 2 стальмашні, ваўначоска, маслазавод. У сярэдзіне 1930-х г. створана Дзёрнавіцкая МТС. У 1939 г. да вёскі далучаны хут. Красілаўка. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. маладзёжная група (кіраўнік В. Аксёнаў). Ням.-фаш. акупанты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, які разграмілі партызаны. У 1943 г. карнікі часткова спалілі вёску. Вызвалена 30.11. 1943 г. У баі каля вёскі восенню 1943 г. вызначыўся наводчык станковага кулямёта І.М. Анціпін (удастоены звання Героя Сав. Саюза). 78 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1016 жыхароў, у 1986 г. 303 двары, 732 жыхары. Была цэнтрам саўгаса «Дзёрнавічы» (створаны ў пач. 1959 г. на вытв. базе Дзёрнавіцкай МТС). Размяшчаліся сярэдняя школа, клуб, б-ка, б-ца, фельч.- акушэрскі пункт, аптэка, аддз. сувязі, лясніцтва, 2 магазіны. Каля вёскі залежы гліны. У склад Дзёрнавіцкага с/с уваходзіў да 1939 г. хут. Красілаўка (не існуе).
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Стаянка каменнага веку (за 0,5—1,2 км. на ПнУ ад вёскі).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (308 сямей) пераселены ў чыстыя месцы, пераважна ў Светлагорскі р-н (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 28.05.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926
Кніжны фонд: 11791
Колькасць чытачоў: 457
Дата закрыцця: 24.09.1986
№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС