Назва вескі: ДВОРЫШЧА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 12 км. на Пд ад Нароўлі, 29 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 170 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Новая Радна—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. У 1811 г. пазначана як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ., ва ўладанні Прозара. У 1834 г. 12 двароў. У 1908 г. 15 двароў, 100 жыхароў, у Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. З 1925 г. дзейнічала малочная арцель. У 1931 г. арганізаваны калгас «Іскра», працавалі паравы млын (з 1925), кузня, сукнавальня. У Вял. Айч. вайну 21 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 178 жыхароў, у 1986 г. 41 двор, 97 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Усход». У сувязі з надзвычай высокай радыяцыйнай забруджанасцю будынкі разбураны і пахаваны пад тоўстым слоем зямлі.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Гарадзішча

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (51 сям’я) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Раманаўка Мазырскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС