Назва вескі: ДАНІЛЕЕЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 18 км. на ПдУ ад Нароўлі, 43 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 196 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, побач аўтадарога Дзёрнавічы—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяло ў Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 13 двароў, 85 жыхароў. У 1908 г. 22 двары, 118 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 134 жыхары, у 1986 г. 7 двароў, 28 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Дзёрнавічы». У сувязі з надзвычай высокай радыяцыйнай забруджанасцю будынкі разбураны і пахаваны пад тоўстым слоем зямлі.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (7 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў Светлагорскі р-н (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС.