Назва вескі: СТАРОЕ ЗАКРУЖЖА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Неглюбскім с/с, за 24 км. на ПнУ ад Веткі, 46 км. ад Гомеля, 32 км. ад чыг. ст.Добруш (на лініі Гомель—Вынікаў), на У меліярацыйны канал. Аўтадарога, якая звязвае вёску з Веткай.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як сяло Закружжа ў Вылеўскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 2-й пал. 19 ст. былі сяло Старое Закружжа і вёска Новае Закружжа (зараз в. Марозаўка ў Добрушскім р-не), у якіх дзейнічалі хлебазапасныя магазіны. Паводле перапісу 1897 г. 255 двароў, 1677 жыхароў, царква (з 1871 г.), царк.-прыходская школа, вінная лаўка, карчма. У 1908 г. згарэла 86 двароў. У 1909 г. 274 двары, 1852 жыхары, 2236 дзес. зямлі. У 1918 г. ў час ням. акупацыі ў вёсцы і наваколлі дзейнічаў партыз. атрад. У 1920-х г. створаны саўгас «Закружжа». З 8.12.1926 г. да 1993 г. цэнтр Старазакружскага с/с Веткаўскага, з 17.12.1956 г. Добрушскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага р-на Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1988 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. створаны калгас «Чырвоны партызан», працавалі сталярня, 2 ветракі, рамонтныя майстэрні, з 1933 г. — МТС, з 1938 — хлебапякарня. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 200 двароў. На франтах загінулі 244 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. 944 жыхары. Была цэнтрам калгаса «40 гадоў Кастрычніка». Размяшчаліся лясніцтва, пач. школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін, дом інвалідаў. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі на 01.01.1986г. ўваходзіла 290 двароў, пражывала 290 сям’яў, 807 жыхароў. Размяшчаліся лясніцтва, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, дом інвалідаў. На 01.01.1990г. 178 двароў, 428 жыхароў, з іх: 199 працуючых, 110 дзяцей, 119 пенсіянераў.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Кулагін Андрэй Міхайлавіч (04.09.1921-1980 гг.), Герой Савецкага Саюза (01.07.1944). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1939), Армавірскую ваенную авіяшколу пілотаў (1942), Ваенна-паветраную акадэмію (1954). У 1936 г. працаваў на аўтарамонтным заводзе імя Кірава ў Магілёве. У Чырвонай Арміі з 1940. З ліпеня 1942 на Паўднёвым, Закаўказкім, Паўночна-Каўказкім франтах, ў Асобнай Прыморскай Арміі і на 2-м Беларускім фронце. Лётчык-знішчальнік капітан А. М. Кулагін зрабіў 762 баявыя вылеты, правёў 142 паветраныя баі, збіў 32 варожыя самалёты, 7 у групавых баях.Да 1956 г. служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. З 1959 г. на партыйнай, з 1961 г. інструктар, загадчык сектара ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1951гг. Імем А.М. Кулагіна названы вуліца і школа на яго радзіме, вуліца ў Магілёве.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (209 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1960 – 31.12.1960
Кніжны фонд: 8866
Колькасць чытачоў: 172
Дата закрыцця: 01.01.1991 – 31.12.1991
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Басячэнка Тамара Аляксееўна
№ дакумента: Заключэнне штаба ГА і ўрача санстанцыі ў 1991 г.