Назва вескі: СЯЛІЦКАЯ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 27 км. на Пн ад Веткі, 49 км.. ад Гомеля, на р. Калінаўка (прыток р. Сож), на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Пакоцкай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1832 г. памешчык Хамянтоўскі меў тут 1262 дзес. зямлі. Паводле рэвізіі 1858 г. 27 двароў, 164 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. вёска (53 двары, 368 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак, кузня) і фальварак (4 двары, 16 жыхароў). У 1909 г. 68 двароў, 447 жыхароў, 405 дзес. зямлі, у фальварку 1 двор, 4 жыхары, 1000 дзес. зямлі. У 1926г. 106 двароў, 464 жыхары, паштовы пункт, школа. Побач быў пасёлак Новасяліцкі (6 двароў, 27 жыхароў), які пазней далучыўся да вёскі. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Сяліцкага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Чачэрскага р-на Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «Прасвет», працавала кузня. 79 вяскоўцаў загінулі на франтах у гады Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 287 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Навілаўскі» (цэнтр — в. Навілаўка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі на 1.01.1986г. уваходзіла 54 двары, пражывала 54 сям’і, 98 жыхароў, з іх: 39 працуючых, 15 дзяцей (да 15 гадоў), 44 пенсіянера. На 1.01.1990г. 44 двары, 69 жыхароў, з іх: 27 працуючых, 3 дзяцей (да 15 гадоў), 38 пенсіянераў. 

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Кніжны фонд: 6749

Колькасць чытачоў: 110

Дата закрыцця: 01.01.1991 – 31.12.1991

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Напрэенка Лідзія Радзівонаўна

№ дакумента: Заключэнне штаба ГА і ўрача санстанцыі ў 1991 г.