Назва вескі: ПАДКАМЕННЕ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Неглюбскім с/с, за 22 км. на ПнУ ад Веткі, 44 км. ад Гомеля, на З меліярацыйны канал, на Пн мяжуе з лесам. Аўтадарога звязвае пасёлак з Веткай.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Старазакружскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр., 27 двароў, 162 жыхары. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 45 двароў, 205 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў верасні 1943 г. ням. акупанты спалілі 43 двары. На франтах загінулі б пасялкоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 180 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Старое Закружжа). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 32 двары, пражывала 32 сям’і, колькасць чалавек – 67. На 01.01.1990 г. – 30 двароў, 27 жыхароў, з іх: 3 працуючых, 24 пенсіянеры.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (28 сям’яў) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.