Назва вескі: ПАБУЖЖА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 9 км.. на ПнУ ад Веткі, 31 км.. ад Гомеля, вакол лес. Побач аўтадарога Свяцілавічы—Гомель.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1722 г. слабада ў складзе маёнтка Хальч у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі, у Веткаўскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1359—61 гг. дзейнічала смалярна-шкіпідарнае прадпрыемства (29 рабочых). Гаспадары фальварка мелі ў 1877 г. 4520 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. 18 двароў, 117 жыхароў. У 1919 г. створана арцель «Пабужская». У 1926 г. 28 двароў, 138 жыхароў, у Беседскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр. Значную частку жыхароў складалі яўрэі (у 1929 г. 15 сямей). У 1929 г. арганізаваны саўгас «Сацыялізм». 9 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 80 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Хальч» (цэнтр — в. Хальч). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986 г. 11 двароў, пражывала 11 сем’яў, колькасць чалавек – 15. На 01.01.1990 г. 11 двароў, 13 жыхароў, з іх: 2 працуючых, 11 пенсіянераў.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (12 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.