Назва вескі: ГАРЫСТЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 21 км. на ПнУ ад Веткі, 44 км. ад Гомеля, на Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Рагачоўскім пав. Магілёўскай губ. У 1868 г. 24 двары, 170 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав., 57 двароў, 352 жыхары, вятрак, кузня, маслабойня. У 1926 г. ў Хізовагарыстаўскім с/с Свяцілавіцкага р-на Гомельскай акр., 95 двароў, 484 жыхары, паштовы пункт. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 98 двароў. У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску загінулі 11 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 220 жыхароў Хізаўскага с/с, з іх 27 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 396 жыхароў. Была цэнтрам саўгаса «Зарэчны». Размяшчаліся пач. школа, клуб, б-ка, швейная майстэрня, сталовая, магазін. Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986 г. у склад вёскі ўваходзіла 137 двароў, пражывала 137 сем’яў, 353 жыхары, размяшчаліся пачатковая школа, сельскі клуб, бібліятэка, швейная майстэрня, сталовая, 1 магазін. На 01.01.1990 г. – 110 двароў, 255 жыхароў, з іх: 113 працуючых, 66 дзяцей (да 15 гадоў), 76 пенсіянераў. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Пахавана 11 воінаў, у т.л. воіны 287-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў 1943 г. у баях за вызваленне вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1953 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Помнік землякам. На ўшанаванне памяці 220 жыхароў вёсак Хізаўскага сельсавета, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1968г. Пастаўлена скульптурная кампазіцыя: воін са сцягам, партызан з аўтаматам і партызанка.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Драбышэўскі Пётр Фёдаравіч (нар. у 1949 г.) Закончыў Хізаўскую СШ у 1966 г., Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1971 г., аспірантуру ў 1976 г., абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1981 г. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі лугавой кормавытворчасці Палескай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства, начальнікам цэха жывёлагадоўлі гаспадаркі “Будагова”.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (110 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Кніжны фонд: 9110

Колькасць чытачоў: 178

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Грамыка Валянціна Сямёнаўнаўна