Назва вескі: ГАБРАЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 39 км. на Пн ад Веткі, 60 км. ад Гомеля; на У меліярацыйны канал, злучаны з р. Нёманка (прыток р. Сож), на З мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Залессе—Свяцілавічы.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Стаўбунскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле інвентару 1848 г. вёска і фальварак. У 1868 г. 11 двароў, 89 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 24 двары, 152 жыхары, вятрак. У 1909 г. 40 двароў, 295 жыхароў, 300 дзес. зямлі. Некаторы час у 1920-х г. вёскі Скачок і Габраўка складалі адзін населены пункт. З 8.12.1926 г. да 4.8.1927 г. цэнтр Скачок-Габраўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага р-наў Гомельскай акр. У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 24 двары. У Вял. Айч. вайну на франтах загінулі 17 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 80 жыхароў. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986г. 29 двароў, пражывала 29 сем’яў, колькасць чалавек 71.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку Чарнобыльскай катастрофы і радыяцыйнага забруджання вяскоўцы (23 сям’і) пераселены ў 1996 г. ў чыстыя месцы.