Назва вескі: ВОСАВА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Барталамееўскім сельскім Савеце, за 16 км. на паўночны ўсход ад Веткі, 38 км. ад Гомеля; на поўначы – пойма р. Бесядзь (прыток р. Сож), на паўднёвай ускраіне мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а потым аўтадарозе Свяцілавічы – Гомель.

Гістарычная даведка:

Заснаваны ў пачатку 1920–х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1940 г. 12 двароў, 61 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну загінула 8 воінаў-землякоў. Паводле перапісу 1959 г. 63 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса “Высакагорскі” (цэнтр – в. Барталамееўка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986г. 9 двароў, пражывала 9 сем’яў, колькасць чалавек 21. На 01.01.1990 г. 5 двароў, 10 жыхароў, з іх: 3 працуючых, 2 дзяцей (да 15 гадоў), 5 пенсіянераў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1991 г. у чыстыя месцы.