Назва вескі: ВЫГАР

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 20 км. на ПнЗ ад Веткі, 10 км. ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы— Ветка.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова вялася ў 1920-х г. У 1926 г. ў Данілавіцкім с/с Гомельскага р-на Гомельскай акр. 12 двароў, 51 жыхар. У 1940 г. 18 двароў, 56 жыхароў, 12 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 47 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса імя І.Г. Лебедзева (цэнтр — в. Данілавічы).

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (3 сям’і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.