Назва вескі: РАФАЛАЎ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Спярыжскім с/с, за  8  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  25 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы Хойнікі ад лініі  Калінкавічы Гомель), 129 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым  аўтадарозе Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на б. памешчыцкіх землях. У 1931г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 116 двароў. Уваходзіў у склад калгаса імя М.І. Калініна (цэнтр в. Глухавічы).

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (16 сямей) пераселены ў 1986 г. ў  чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).