Назва вескі: РАМАНАЎКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Завайцянскім с/с, за 11 км. на З ад Нароўлі, 14 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), 189 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Ельск—Нароўля.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як фальварак у Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. У 1850 г. М.Д. Горват заснаваў тут спіртзавод (8 рабочых). Паводле перапісу 1897 г. 8 двароў. У 1908 г. 137 жыхароў. У 1921 г. арганізаваны саўгас, а ў 1931 г. — калгас «Чырвоны маяк», працавалі гантарэзка (з 1932), паравы млын, кузня. У 1939 г. ў вёску пераселены хут. Чэхі. У Вял. Айч. вайну дзейнічала маладзёжная патрыят. група (кіраўнік Якімчук). 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 298 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Чырвоны баец» (цэнтр — в. Завайць).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (83 сям’і) пераселены ў 1990—92 гг. у чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926
Дата закрыцця: 24.09.1986
№ дакумента: Загад № 16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС