Назва вескі: РЫСЛАЎЕ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 30 км.. на ПнЗ ад Веткі, 35 км.. ад Гомеля, вакол лес, на Пд — невялікі вадаём. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск— Ветка.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 56 двароў, 341 жыхар, 2 ветракі, вадзяны млын, крупарушка, у 1909 г. ў аколіцы 1257 дзес. зямлі. У 1926 г. цэнтр Ухаварыслаўскага с/с Свяцілавіцкага р-на Гомельскай акр., 73 двары, 356 жыхароў, школа. У 1930 г. арганізаваны калгас «Іскра», працавалі 2 ветракі (1927 г.). У Вял. Айч. вайну 24 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 91 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986г. у склад вёскі ўваходзіла на 21 двор, пражывала 21 сям’я, колькасць чалавек 38. На 01.01.1990г. 14 двароў, 25 жыхароў, з іх: 9 працуючых, 1 дзяцей (да 15 гадоў), 15 пенсіянераў.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.